Афіцыйны сайт
Адрас райвыканкама:
230029, г. Гродна,
вул. Горкага, 51
Электронная пошта:
info@rik.by, grrik@mail.grodno.by
Тэлефон: 8 (0152) 73-89-02
Факс: 8 (0152) 72-16-17

Геральдыка

10 лістапада 2020 г. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 410 «Аб афіцыйных геральдычных сімвалах» заснаваны герб і сцяг Гродзенскага раёна.

Герб Гродзенскага раёна ўяўляе сабой чырвоны варажскi шчыт, апраўлены справа i злева слупамi серабрыстага колеру, зверху - папярочкай такога ж колеру, знiзу - хвалiстай блакiтнай пятой. У цэнтры поля размешчана залацiстая галава зубра з рагамi серабрыстага колеру.
Герб Гродзенскага раёна 
Флаг Гродзенскага раёна ўяўляе сабой прамавугольнае палотнiшча чырвонага колеру з суадносiнамi бакоў 1:2, у цэнтры вонкавага боку якога размешчаны герб Гродзенскага раёна.
Флаг Гродзенскага раёна
У адпаведнасці з Указам гэтыя геральдычныя сімвалы з'яўляюцца ўласнасцю Гродзенскага раёна, права распараджацца якімі мае Гродзенскі раённы выканаўчы камітэт. Яны могуць быць размешчаны на будынках, дзе знаходзяцца органы мясцовага кіравання і самакіравання раёна, у памяшканнях для пасяджэнняў гэтых органаў і службовых кабінетах іх кіраўнікоў. Выкарыстоўваць герб і сцяг можна ў час дзяржаўных свят, урачыстых мерапрыемстваў, якія праводзяцца дзяржорганамі і іншымі арганізацыямі, а таксама пры правядзенні народных, працоўных, сямейных свят, спартыўных гульняў і мерапрыемстваў, прымеркаваных да памятных дат.